Салігорскі шахцёр Юры Корзун пратэстуе ў шахце на 300-метровай глыбіні — ён адмовіўся выходзіць.
Паводле некаторых звестак, Корзун прыкаваў сябе наручнікамі да абсталявання."8 верасня мне споўнілася 42.
Усё свядомае жыццё я жыву пры рэжыме Лукашэнкі. Заўсёды быў апалітычны, але цяпер не магу заставацца ўбаку, — напісаў ён Укантакце. —Усе сілавыя структуры пад яго кіраўніцтвам перавысілі свае паўнамоцтвы збіваючы, катаваючы, гвалтуючы мірных пратэстоўцаў і проста выпадковых мінакоў, застаючыся пры гэтым беспакаранымі!
Спыніць прававы дэфолт і прыступіць да мірнага дыялогу, змогуць толькі рабочыя прадпрыемстваў! Больш улада не стане слухаць нікога! Так заявіў асабіста Лукашэнка.
Сёння я раблю свой выбар! Пратэст пачынаю на працоўным месцы ў забоі, гарызонт-305м. цісну STOP!!! Пакідаць шахту адмаўляюся да пачатку выканання маіх патрабаванняў".
https://nashaniva.by/?c=ar&i=258767
Отличный комментарий!